Капліца-пахавальня — капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана на могілках[1], на поўдзень ад капліцы-пахавальні Караля Мараўскага.
Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы як пахавальня[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана квадратным у плане аб’ёмам пад пакатым шатровым пакрыццём. Атынкаваныя фасады крапаваны вуглавымі пілястрамі, завершаны магутным антаблементам з трыгліфамі, з франтальнага боку арачны ўваходны праём. Памяшканне перакрыта цыліндрычным скляпеннем. Перад алтарнай сцяной 2 цыліндрычныя пастаменты з алебастравымі вазамі, карціна «Тайная вячэра»[2][3][1].
Зноскі
- ↑ а б в Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 137. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — С. 168. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
- ↑ Jankowski S. Powiat Oszmiański Petersburg, Kraków, 1896. Cz. 1.
Літаратура
Спасылкі