У 1893 годзе ён здзейсніў азнаямленчую паездку на Усход, у Бейрут і Палесціну, па дарозе наведаўшы Адэсу, Канстанцінопаль, Грэцыю і Егіпет. У адпаведнасці з практыкай акадэмічных жывапісцаў ён сабраў там вялікі матэрыял, які пазней выкарыстаў, між іншым, для стварэння гістарычнай кампазіцыі, якая стала яго дыпломным праектам, карцінай пад назвай «Магамет у пустыні (Уцёкі з Меккі)»[5].
У 1902 годзе ажаніўся са скульптаркай Юліяй Янішэўскай, з якой пазнаёміўся ў Пецярбургскай Акадэміі. У тым жа годзе стаў сябрам Таварыства польскім мастакоў "Sztuka"(польск.) (бел.. У 1903 г. пасяліўся ў Варшаве, займаўся арганізатарскай і выкладчыцкай дзейнасцю. Разам з Конрадам Кшыжаноўскім ён спачатку кіраваў прыватнай мастацкай школай, на базе якой удалося аднавіць зачыненую па студзеньскім паўстанні варшаўскую Школу прыгожых мастацтваў у Варшаве. Яе адкрыццё адбылося 19 сакавіка 1904 г. Першым дырэктарам Школы стаў Стаброўскі — на гэтай пасадзе ён працаваў да 1909 г. У выніку канфлікту з педагагічнай радай і Камітэтам апекі на фоне грамадскай дзейнасці Стаброўскага ў галіне эзатэрыкі звольніўся[7].
Пасля Першай сусветнай вайны, якую Стаброўскі правёў у Пецярбургу, у 1918 годзе вярнуўся ў Варшаву. У Расіі новая эстэтыка яго твораў была раскрытыкавана кансерватыўнымі сіламі, але была падтрымана часопісам «Мир искусства» (бел.: Свет мастацтва)[5]. У 1920-я гады Стаброўскі зноў шмат падарожнічаў у пошуках матываў жывапісу ў Грэцыю, Турцыю, Марока, Боснію, Швецыю і Нарвегію. У 1922 годзе стаў адным з заснавальнікаў мастацкай групы «Sursum Corda»[8].
У красавіку 1927 г. адбылася яго выстаўка з нагоды 40-годдзя мастацкай дзейнасці ў Гарадской мастацкай галерэі ў Лодзі[9].
Пісаў фігурныя кампазіцыі па матывах казак, легенд і гісторыі (напрыклад, «Эгле, каралева вужоў», 1900). Ён спалучаў сімвалічныя, фантастычныя і нават містычныя кампазіцыі (цікавіўся тэасофіяй) з дэкаратыўнасцю і стылістыкай мадэрн. Ствараў таксама падарожныя пейзажы і партрэты, займаўся мастацкім рамяством. Сярод яго прац: «Магамет у пустыні» (1894), «Цішыня ў вёсцы» (паміж 1894—1900), серыя з 11 карцін «Шэсце навальніцы», «Белая ноч у Петраградзе каля раз’езда», «Змярканне ў Лазенкаўскім парку ў Варшаве», «Белыя ночы», партрэты С. Дамброўскага, Ф. Радашэўскага, Л. Рытлінскай, В. Семяшковай і інш.
↑Materiały Słownika artystów polskich ISPAN i E. Charazińska (praca mgr.) za Radosław Okulicz-Kozaryn, Litwin wśród spadkobierców Króla-Ducha, Poznań 2007, s. 177, przyp. 15.