Мазавецкае ваяводства (польск. : województwo mazowieckie ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Польшчы . Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Варшава . Плошча — 35 тыс. км², насельніцтва — 5 301 760 жыхароў (2013 год)[ 1] .
Утворана 1 студзеня 1999 года ў выніку адміністрацыйнай рэформы .
Геаграфія
Размешчана на Мазавецкай нізіне , у межах якой вылучаецца Варшаўская катлавіна . Рэльеф нізінны з участкамі марэнных раўнін і шырокімі далінамі. Карысныя выкапні: будаўнічыя матэрыялы (гліны , пяскі , жвір , мел ).
Клімат умерана-кантынентальны . Сярэднія тэмпературы студзеня — ад -4°C да -2.5°C, ліпеня — 18.5°C, ападкаў 470—600 мм за год.
Галоўныя рэкі: Вісла , Буг , Нараў , возера Зягжынскае . Глебы пераважна падзолістыя , балотныя , бурыя . Лясы займаюць 21% тэрыторыі.
Прамысловасць
Гаспадарка прамыслова-аграрнага тыпу. Развіты машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабіле- і трактарабудаванне, электратэхнічная, электронная прамысловасць), нафтахімічная і хімічная, харчовая, лёгкая прамысловасць.
Асобы
Зноскі
Літаратура