Паводле звестак 2006 году, у Міньску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. З’яўляецца мясцовым гаспадарчым (развіты гандаль, інфраструктура і прамысловасць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), ваенным (авіябаза, жандармерыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музея, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам з’яўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве.
Гісторыя
Гісторыя Міньску налічвае звыш шасцісот гадоў.
У 1421 годзе Міньск атрымаў гарадскія правы. У XІX стагоддзі і ў II сусветную вайну горад меў вялікую яўрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы.