У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пацей.
Казімір Аляксандр Пацей (14 мая 1666 — 10 чэрвеня 1728) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы троцкі (1692—1700), кашталян віцебскі (1700—1703) і троцкі (1703—1705), ваявода віцебскі (з 1705). Быў таксама старостам рагачоўскім, суражскім і жыжморскім.
Ваенная і палітычная дзейнасць
Падчас Хатняй вайны падтрымліваў рэспубліканцаў. Удзельнік канфедэрацыі войска ВКЛ 1696 супраць Сапегаў, бітвы пад Алькенікамі. У студзені 1701 на чале шляхецкага апалчэння разбіў 16 конных харугваў Сапегаў і атрады сялян, якія былі ўзброены Сапегамі.
Выступаў за абсалютную ўладу Аўгуста II. Удзельнік Сандамірскай канфедэрацыі, прыхільнік Расіі ў барацьбе супраць шведскага караля Карла XII. У 1708 часова перайшоў на бок караля Станіслава Ляшчынскага, у 1709 зноў далучыўся да Аўгуста II.
Сям'я
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Леанарда Габрыэля, віцебскага ваяводы, і Рэгіны з Агінскіх. Меў брата Людвіка Канстанціна, які стаў вялікім літоўскім гетманам.
Быў двойчы жанаты: спачатку з Ганнай Тэрэзай Летаў, а пасля яе смерці — з Францішкай Халецкай. Пакінуў дзяцей:
Літаратура
Казімір Аляксандр Пацей — продкі |
---|
|