У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пацей.
Антоні Пацей (? — 16 лютага 1749) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (1715—1729) і стражнік вялікі літоўскі (1729—1748). Быў таксама старостам ваўкавыскім, суражскім, радамысльскім і жыжморскім.
Палітычная дзейнасць
Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага. У 1730-х удзельнічаў у барацьбе магнатаў за спадчыну княгіні Людвікі Караліны Радзівіл і яе нашчадкаў (Нойбургскія маёнткі). У 1733 на элекцыйным сойме галасаваў за кандыдатуру караля Станіслава Ляшчынскага. На чале 8-тысячнай арміі выступіў супраць Аўгуста III, ваяваў з расійскім войскам, якое ўмацоўвала ўладу Аўгуста III у Літве, Беларусі і Польшчы. У 1735 эміграваў, у 1736 вярнуўся і прызнаў Аўгуста III.
Сям'я
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Казіміра Аляксандра, віцебскага ваяводы, і Ганны Тэрэзы з Летаваў. Ажаніўся з Разаліяй Загароўскай, меў адзіную дачку Людвіку Ганарату (памерла каля 1786), жонку кіеўскага ваяводы Станіслава Любамірскага.
Літаратура
Спасылкі
Антоні Пацей — продкі |
---|
|