Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі (? — 27 чэрвеня 1732) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Лоўчы ВКЛ у 1704—1710, вялікі стражнік літоўскі у 1710—1729, ваявода белзскі з 1729.
Неаднаразова быў паслом на соймы.
Сям'я
Сын Фелікса Казіміра Патоцкага, вялікага кароннага гетмана, і Крысціны Любамірскай.
Двойчы быў жанаты: спачатку з Альжбетай Ганнай Францкевіч-Радзімінскай, дачкой старосты слонімскага Стэфана Францкевіча-Радзімінскага, а ў 1712 другі раз ажаніўся з Марыянай Жавускай, дачкой вялікага кароннага гетмана Станіслава Матэвуша Жавускага. Дзяцей не пакінуў.
Зноскі
Літаратура
Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі — продкі |
---|
|