Да 1939 года вывучаў права ў Варшаўскім універсітэце. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Служыў на флоце, разам з караблямі польскага флоту сышоў у Англію. Быў паранены. У канцы вайны быў афіцэрам Генеральнага штаба па справах моладзі. У 1948 годзе дэмабілізаваны. Пайшоў у бізнэс. Удзельнічаў у грамадскім жыцці палякаў у эміграцыі. Працаваў у выканаўчых органах руху нацыянальнага адзінства. У 1976-1986 гадах быў кіраўніком урада Польшчы ў выгнанні, а з 1979 года — таксама міністрам замежных спраў ўрада ў выгнанні. У 1986-1989 гадах — прэзідэнт Польшчы ў выгнанні.
Зноскі
↑ абKazimierz Aleksander Sabbat // Internetowy Polski Słownik Biograficzny