Збо́рная Расі́і па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Расіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 4 месцы[3]. Кіроўны орган — Федэрацыя хакея Расіі, галоўным трэнерам з’яўляецца латышскі спецыяліст Алег Знарок. Зборная Расіі з’яўляецца правапераемніцай зборнай СССР.
На зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Альбервілі, якія праходзілі праз некалькі тыдняў пасля распаду СССР, выступала гэтак званая Аб'яднаная каманда, якая ў хакейным турніры фактычна і была прадстаўлена зборнай Расіі. Пад кіраўніцтвам ранейшага трэнера зборнай СССР Віктара Ціханава Аб'яднаная каманда здолела атрымаць золата.
Для ўдзелу ў дэбютным чэмпіянаце свету 1992 года ў Чэхаславакіі пад кіраўніцтвам Віктара Ціханава была сфарміравана ўжо зборная Расіі. На чэмпіянаце свету рускія ўпэўнена выйшлі з групы, заняўшы першае месца, але ў чвэрцьфінале саступілі зборнай Швецыі (0:2).
На чэмпіянаце свету 1993 года ў Германіі расійскія хакеісты выступілі не вельмі ўдала: нічыя 2:2 са зборнай Італіі, параза 2:5 ад шведаў, але ўсё ж такі выйшлі з трэцяга месца ў плэй-оф. У чвэрцьфінале рускія ўпэўнена разабраліся з гаспадарамі турніру — 5:1, у паўфінале ў відовішчным матчы былі абыграны канадцы (7:4), у складзе якіх былі такія вядомыя ігракі як то Майк Гартнер, Род Брындамор, Марк Рэкі, маладыя Пол Карыя і Эрык Ліндрас. У мюнхенскім фінале зборная Расіі ўзяла рэванш у шведаў (3:1) і ўпершыню ў сваё незалежнай гісторыі стала чэмпіёнамі свету.
На алімпійскам турніры 1994 года ў Нарвегіі склад расійскай зборнай быў сфарміраваны ў асноўным з ігракоў айчыннага чэмпіянату, у той час як некаторыя зоркавыя ігракі заставаліся ў НХЛ. З гэтай прычыны зборная паказала слабы вынік, гэта значыць 2 паражэнні на групавым этапе (адно з іх паражэнне зборнай Фінляндыі з лікам 0:5). Канчаткова зборная Ціханава заняла 4-е месца, пасля чаго галоўны трэнер быў звольнены са сваёй пасады.
У наступныя гады расійскія хакеісты паказвалі не вельмі добрыя вынікі, займаючы 4 і 5 радкі, а на хатнім чэмпіянаце свету 2000 года ў Санкт-Пецярбургу нават супыніліся на 11 месцы. Аднак, у апошнія гады вынікі зборнай Расіі значна палепшыліся, аб чым кажа чэмпіёнскія вынікі ў 2008, 2009 і 2012 гадах, сярэбраныя медалі 2010 года і бронзавыя — 2005 і 2007.