Зборная стала членам Міжнароднай федэрацыі хакею ў 1924 годзе. Упершыню італьянская каманда прыняла ўдзел на хатнім чэмпіянаце Еўропы ў 1924 годзе. На турніры зборная атрымала два паражэнні, гэта значыць ад зборнай Францыі з лікам 12:0 і зборнай Бельгіі — 4:0. Наступны раз каманда з'явілася на чэмпіянаце Еўропы ў швейцарскім Давосе, дзе ўпершыню атрымала пункты, згуляўшы ўнічыю ў гульні супраць зборнай Іспаніі з лікам 2:2.
Першую перамогу італьянцы атрымалі на чарговым чэмпіянаце Еўропы 1929 года, які праходзіў у Венгрыі. Апенінская каманда здолела нанесці паражэнне гаспадарам спаборніцтва з лікам 2:1 у дадатковы час.
Першы ўдзел у чэмпіянаце свету датуецца 1930 годам, але значных поспехаў каманда не дамагалася. Больш-менш стабільныя часы прыходзіліся на 1990-я гады, калі зборная некалькі разоў фінішавала ў першай васьмёрцы. Традыцыйна ў нацыянальнай камандзе прадстаўлена шмат ігракоў з пераважна нямецкамоўнай правінцыі Трэнціна-Альта Адыджэ (Паўднёвы Ціроль), дзе папулярныя зімовыя віды спорту.