Зборная Беларусі па футболе U-19 (таксама Юніёрская зборная Беларусі па футболе, Зборная Беларусі па футболе да 19 гадоў) прадстаўляе Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па футболе U-19. Таксама зборная прымае ўдзел у таварыскіх матчах і турнірах, у тым ліку турніры памяці Валянціна Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу.
Гісторыя
Юніёрская зборная бярэ ўдзел у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (да 2001 года праводзіўся сярод юнакоў да 18 гадоў, з 2002 года — сярод юнакоў да 19 гадоў) з 1993 года. Аднойчы (у 1994 годзе) яна здолела выйсці ў фінальны турнір у Іспаніі, дзе выбыла з барацьбы на групавым этапе.