«Журнал Министерства народного просвещения» (Часопіс Міністэрства народнай асветы) — часопіс Міністэрства народнай асветы Расійскай імперыі. Выдаваўся ў 1834—1917 гадах у Пецярбургу. Меў афіцыйную частку, у якой змяшчаліся матэрыялы міністэрства, і неафіцыйную, у якой змяшчаліся артыкулы па народнай асвеце, класічнай філалогіі, гісторыі, літаратуры, фальклоры.
На старонках часопіса з матэрыяламі, прысвечанымі Беларусі, выступалі М. В. Доўнар-Запольскі, Я. Ф. Карскі, Ф. І. Леантовіч, П. М. Шпілеўскі і інш. Змешчаны рэцэнзіі на працы М. Я. Нікіфароўскага, Е. Р. Раманава, М. Федароўскага, П. В. Шэйна і інш. У 1837—1855 друкаваў «Паказальнік новых кніг». Выдадзены зводныя паказальнікі зместу часопіса.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі