Група Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянскія дэмакраты) (англ.: The Group of the European People's Party (Christian Democrats), EPP Group) — правацэнтрысцкая найбуйнейшая фракцыя ў Еўрапейскім Парламенце.
Гісторыя
Хрысціянска-дэмакратычная група заснавана 23 чэрвеня 1953 года як палітычная фракцыя ва Усеагульнай Асамблеі Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (папярэднік сучаснага еўрапейскага парламента). Група заўсёды грала вядучую ролю ў будаўніцтве Еўропы. Група змяніла сваю назву на групу Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянска-дэмакратычная група) у ліпені 1979 года, адразу пасля першых прамых выбараў у Еўрапейскі парламент, а пазней на групу Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянскія дэмакраты) і Еўрапейскія дэмакраты ў ліпені 1999 года. Яна зноў перайменавалася ў групу Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянскія дэмакраты) у чэрвені 2009 года.
Склад
Дэпутаты Еўрапарламента, якія складаюць групу ЕНП:
Зноскі
Спасылкі