Друцкія-Талачынскія — княжацкі род, адгалінаванне Друцкіх. Карысталіся гербам «Друцк». Заснавальнік роду Міхаіл, сын Івана Пуцяты, ад маёнтка Шышава ў Горскай воласці пісаўся князем Шышаўскім.