Друцк — прыватнаўласніцкі герб. Гербам карысталіся прадстаўнікі княжацкага роду Друцкіх і яго шматлікіх галін — Друцкіх-Азярэцкіх, Друцкіх-Горскіх, Друцкіх-Канопляў, Друцкіх-Любецкіх, Друцкіх-Саколінскіх, Друцкіх-Талачынскіх.
Гісторык Васіль Варонін лічыць герб «Друцк» відазмененым гербам «Трызуб» («Слупы»)[1].
У чырвоным полі сярэбраны меч, па баках ад ляза папарна гарызантальна размешчаны чатыры залатыя паўмесяцы ражкамі насустрач[2]. Герб размешчаны на фоне геральдычнай княжацкай мантыі, падбітай гарнастаем і ўвенчанай княжацкай каронай.
Герб «Друцк» узяты за аснову сучаснага герба Талачына, які ўваходзіў у склад Друцкага княства.