Нягледзячы на тое, што абедзве дзяржавы вялі перыядычныя баявыя дзеянні з 1931 года, поўнамаштабная вайна разгарнулася ў 1937 годзе і скончылася капітуляцыяй Японіі ў 1945. Вайна стала следствам імперыялістычнага курсу Японіі на палітычнае і ваеннае панаванне ў Кітаі для захопу велізарных сыравінных рэзерваў і іншых рэсурсаў, які праводзіўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У той жа час, рост кітайскага нацыяналізму і пашырэнне ідэі самавызначэння (як кітайскага, так і іншых народаў былой імперыі Цын) зрабілі ваеннае сутыкненне непазбежным. Да 1937 года бакі сутыкаліся ў спарадычных баях, так званых «інцыдэнтах», таму што абодва бакі па шматлікіх прычынах устрымліваліся ад развязвання татальнай вайны. У 1931 годзе адбылося ўварванне ў Маньчжурыю (таксама вядомае як «Мукдэнскі інцыдэнт»). Апошнім з падобных інцыдэнтаў стаў інцыдэнт на Лугаўцяа — абстрэл японцамі моста Марка Пола7 ліпеня 1937 года, які адзначыў афіцыйны пачатак поўнамаштабнай вайны паміж дзвюма краінамі.
З 1937 па 1941 гады Кітай ваяваў, абапіраючыся на дапамогу ЗША і СССР, зацікаўленых у зацягванні Японіі ў «балота» вайны ў Кітаі. Пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар Другая япона-кітайская вайна стала часткай Другой сусветнай вайны.
Назвы
У розных гістарыяграфіях існуюць шматлікія альтэрнатыўныя назвы гэтай вайны:
Ціхаакіянская вайна: назва, найчасцей ужываная ў часы саюзніцкай акупацыі пасля 2 сусв. вайны, і якая падкрэслівае адрозненне перыядаў з 1937 да 7.12.1941 і пасля 7.12.1941.
Вялікая ўсходнеазіяцкая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары правыхрэвізіянісцкіх поглядаў.
Кітайскі інцыдэнт: назва ў канцы 1930—пач. 1940-х гг.
Вайна Японіі і Кітая: сучасны адпаведнік назвы "Кітайскі інцыдэнт".
Пятнаццацігадовая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары левых поглядаў; назва прыймае храналогію вайны з пачаткам у 1931.
↑Большая колькасць на аснове Clodfelter, Michael — Warfare and Armed Conflict: A Statistical Reference to Casualty and Other Figures, 1618—1991, ніжняе — па: http://users.erols.com/mwhite28/warstat1.htm
Літаратура
Theodore F. Cook, Jr. The China War: A Bibliographical Exploration of Major Works in English on the “China–Japan Conflict” and “Sino–Japanese Relations” in the Second World War Era. ― PDF у СецівеАрхівавана 17 кастрычніка 2006..