Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.
Рэгламент сезона
У пачатку 2022 года АБФФ пацвердзіла, што ў сезоне 2022 у Другой лізе будзе захаваны фармат папярэдняга сезона (рэгіянальныя і фінальны этап пры агульнай колькасці ўдзельнікаў каля 80). 15 сакавіка быў абвешчаны папярэдні склад удзельнікаў (на той час іх было 78: па 16 каманд у Брэсцкай і Мінскай абласцях, па 10 у Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай, 7 у Гомельскай, 9 у новым дывізіёне горада Мінска) і тэрміны правядзення турніру[1]. Неўзабаве колькасць была скарочана да 77 пасля адмовы «Віхры» з Мсціслаўля (Магілёўская вобласць)[2].
5 красавіка прайшла жараб’ёўка турніру[3]. На гэты час колькасць удзельнікаў павялічылася да 80: у Гомельскай вобласці дадаліся ДЮСШ-2 з Рэчыцы, ДЮСШ з Веткі і «Дняпро» з Рагачова, у Мінску дадалося «Тарпеда», у Магілёўскай вобласці дадаўся «Сервалюкс-Агра», але зняўся «Дняпро» з Быхава, у Брэсцкай вобласці зняліся «Пружаны». 6 красавіка з’явілася інфармацыя, што брэсцкі «Рух» зняўся з Другой лігі, а «Івацэвічы» пераведзены ў Брэсцкім дывізіёне з усходняй групы ў заходнюю[4]. 8 красавіка ў дывізіёне Мінска зняўся «Фаварыт»[5], у выніку колькасць удзельнікаў склала 78 каманд.
Ужо па ходзе сезона, у чэрвені, са спаборніцтваў знялася «Маларыта», вынікі матчаў з яе ўдзелам былі ануляваны. Такім чынам, колькасць удзельнікаў скарацілася да 77.
Першы этап
Брэсцкая вобласць
Захад
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Сярод удзельнікаў групы таксама была «Маларыта», але ў ліпені яна знялася з Другой лігі[6], вынікі матчаў з яе ўдзелам былі ануляваны.
Усход
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Фінальны этап
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Матчы за 7—12 месцы
Згодна з рэгламентам, пераможца вызначаецца па выніку двух матчаў.
Віцебская вобласць
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Гомельская вобласць
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Гродзенская вобласць
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Магілёўская вобласць
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Мінская вобласць
Поўдзень
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Поўнач
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Матчы за 1—4 месцы
Згодна з рэгламентам, у паўфіналах пераможца вызначаецца па выніку двух матчаў, у фінале і матчы за 3-е месца — па адной сустрэчы.
Матчы за 5—16 месцы
Згодна з рэгламентам, пераможца вызначаецца па выніку двух матчаў.
Мінск
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Фінальны этап
1/8 фіналу
Жараб’ёўка 1/8 фіналу адбылася 26 верасня 2022 года[7].
Першыя матчы прайшлі 1—4 кастрычніка, матчы ў адказ — 8—9 кастрычніка.
Чвэрцьфіналы
Жараб’ёўка чвэрцьфіналаў адбылася 10 кастрычніка 2022 года[8].
Першыя матчы прайшлі 15 кастрычніка, матчы ў адказ — 22—23 кастрычніка.
Паўфіналы і матчы за 5-8 месцы
Жараб’ёўка паўфіналаў і матчаў за 5-8 месцы адбылася 25 кастрычніка 2022 года[9].
Першыя матчы прайшлі 29—30 кастрычніка, матчы ў адказ — 5 лістапада.
Матчы за 1, 3, 5, 7 месцы
Уладальнікі 1, 3, 5 і 7 месцаў вызначаліся па выніках аднаго матча. Матчы за 3, 5, 7 месцы прайшлі 12 лістапада, фінальны матч за 1 месца — 13 лістапада.
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры
Крыніца: Football.By
Зноскі
Спасылкі