У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЕГФ 2011/12 і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЕГФ 2012/13. Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова, з якім у гэтым жа сезоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны.
У ліпені 2019 года стаў іграком мінскага СКА[2]. У маі 2020 года завяршыў кар’еру[3].
Грамадская дзейнасць
18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[4].