Акадэмія створана ў 1773 як Акадэмія жывапісу, архітэктуры і скульптуры пры пфальцграфе Нойбургскім на базе школы жывапісу, заснаванай у 1762 Ламбертам Краге. Падчас напалеонаўскіх войн значная частка калекцыі акадэміі была перавезена ў Мюнхен. Бурнае развіццё акадэмія атрымала пасля далучэння Дзюсельдорфа да Прусіі ў 1815 годзе, стаўшы каралеўскай акадэміяй мастацтваў. У сярэдзіне XIX стагоддзі акадэмія атрымала сусветную вядомасць, пачала прымаць вучняў з розных краін. У ёй утварылася «дзюсельдорфская школа» жывапісу.
У наш час у акадэміі навучаецца прыкладна 370 студэнтаў.