У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мораўчык.
Дзью́ла Мо́раўчык (венг.: Gyula Moravcsik; 29 студзеня 1892, Будапешт, Венгрыя — 10 снежня 1972, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі філолаг і гісторык-візанціназнавец. Акадэмік Венгерскай АН (1945), член-карэспандэнт Аўстрыйскай, Баварскай, Балгарскай і Нямецкай (ГДР) АН. Прафесар Будапешцкага ўніверсітэта, ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў пераважна візантыйска-венгерскія адносіны. Галоўныя працы: «Візантынацюркіка» (т. 1—2, 1942—1943), «Візантыя і Венгрыя» (1953). Апублікаваў твор Канстанціна VII Парфірароднага «Аб кіраванні імперыяй» (1949) і інш. візантыйскія тэксты.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|