Балгарская акадэмія навук (балг.: Българска академия на науките, БАН) — нацыянальная акадэмія Балгарыі.
Гісторыя
Заснавана ў 1869 годзе эмігрантамі як Балгарскае літаратурнае таварыства (балг.: Българско книжовно дружество) у румынскім горадзе Брэіла. Першы старшыня — прафесар Харкаўскага ўніверсітэта, гісторык і філолаг Марын Дрынаў (1838—1906). У 1878 годзе, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Балгарыі, таварыства пераехала ў Сафію, а ў 1893 годзе атрымала свой будынак — побач з будынкам парламента краіны. У 1893—1898 гадах старшынёй таварыства быў мітрапалітКлімент Тырнаўскі, як пісьменнік вядомы пад сваім свецкім імем Васіл Друмеў.
З 1911 года — Балгарская акадэмія навук, першы старшыня БАН — Іван Гешаў.
Структура
Балгарская акадэмія навук мае 9 аддзяленняў: матэматычнае, фізічнае, хімічнае, біялагічнае, прыродазнаўчае, інжынернае, гуманітарнае, сацыяльных навук. Каля 50 інстытутаў, сярод іншых, археалагічны, вядомы сваім музеем.