Акадэмія навук Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Akademie věd České republiky) — нацыянальная навуковая арганізацыя Чэшскай Рэспублікі, арганізавана ў 1993 годзе ў Празе. Яе папярэднікамі былі Чэшскае каралеўскае навуковае таварыства (1790), Чэшская акадэмія навук, славеснасці і мастацтваў (1890), Чэхаславацкая акадэмія навук (1952).
Структура
АН ЧР мае ў сваім складзе 51 інстытут, якія падзелены на 3 даследчыя галіны і 9 секцый.
Галіна навук пра нежывую прыроду
1. Секцыя матэматыкі, фізікі і інфарматыкі
Астранамічны інстытут АН ЧР
Інстытут фізікі АН ЧР
Інстытут матэматыкі АН ЧР
Інстытут інфарматыкі АН ЧР
Інстытут ядзернай фізікі АН ЧР
Інстытут тэорыі інфармацыі і тэорыі кіравання АН ЧР
2. Секцыя прыкладной фізікі
Інстытут фізікі матэрыялаў АН ЧР
Інстытут фізікі плазмы АН ЧР
Інстытут гідрадынамікі АН ЧР
Інстытут навуковай апаратуры АН ЧР
Інстытут радыётэхнікі і электронікі АН ЧР
Інстытут тэрмамеханікі АН ЧР
3. Секцыя навук пра Зямлю
Інстытут тэарэтычнай і прыкладной механікі АН ЧР
Геафізічны інстытут АН ЧР
Геалагічны інстытут АН ЧР
Інстытут фізікі атмасферы АН ЧР
Інстытут геонікі АН ЧР
Інстытут структуры і механікі горных парод АН ЧР
Галіна біялагічных і хімічных навук
4. Секцыя хімічных навук
Інстытут неарганічнай хіміі
Інстытут хімічных працэсаў АН ЧР
Інстытут фізічнай хіміі Яраслава Гейраўскага АН ЧР