Выхаванец баранавіцкага футбола, спачатку гуляў у клубах ніжэйшых ліг. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам «Белтрансгаза» ў Другой лізе.
У пачатку 2012 года перайшоў у «Гомель», за які не згуляў ніводнага матча ў аснове (тым не менш стаў пераможцам Суперкубка Беларусі 2012) і хутка быў аддадзены ў арэнду «Віцебску». У «Віцебску» стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2012.
Пасля сезона 2012 пакінуў гомельскі клуб і ў лютым 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У жодзінскім клубе, аднак, не замацаваўся і ў ліпені 2013 года стаў іграком «Гарадзеі», дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2014 года пакінуў «Гарадзею»[5] і ў лютым падпісаў кантракт з «Віцебскам»[6]. Але на гэты раз ужо не здолеў прадэманстраваць бамбардзірскіх паказчыкаў двухгадовай даўніны, за палову сезона забіў 4 галы. У жніўні 2014 года пакінуў віцебскі клуб[7] і перайшоў у «Гомельчыгунтранс», дзе стаў асноўным нападнікам.
У сакавіку 2016 года зноў апынуўся ў складзе «Гомеля»[8]. У сезоне 2016 быў асноўным нападнікам гамяльчан і дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе, а сам быў прызнаны заўзятарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне[9]. У сезоне 2017 страціў месца ў аснове і згуляў толькі ў сямі матчах Вышэйшай лігі, звычайна выходзячы на замену. У ліпені 2017 года кантракт нападніка з «Гомелем» па пагадненні бакоў быў разарваны, і Дзмітрый стаў іграком «Белшыны»[10]. У сезоне 2018 з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў»[11]. У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2019 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[12]. У сезоне 2020 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У 2021 годзе заставаўся іграком гомельскай каманды ў Вышэйшай лізе, дзе рэгулярна гуляў у аснове, адзначыўся 8 галамі за сезон.
У студзені 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантракт[13]. Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з лета замацаваўся ў стартавым складзе. Па выніках сезона з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.
У лютым 2023 года папоўніў склад гомельскага «Паперпрама»[14]. У маі 2023 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў абвешчаны АБФФ персонай нон-грата ў беларускім футболе[15], пасля чаго па пагадненні бакоў пакінуў «Паперпрам»[16] і неўзабаве далучыўся да каманды «Спарк» у аматарскай лізе Гомеля.
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].
Крыніцы
↑Dmitri Gomza // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.