У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бубноўскі.
Дзмітрый Сямёнавіч Бубноўскі (нар. 15 чэрвеня 1956, г.п. Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1978 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1978 годзе архітэктар ГПІ-12; у 1980—1982 гадах архітэктар НДПБ Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў; у 1982—2001 гадах старэйшы, вядучы, галоўны інспектар, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі па ахове помнікаў, начальнік аддзела аховы помнікаў, намеснік міністра культуры — старшыня Дзяржінспекцыі Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, старшыня Камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; у 2002—2003 гадах начальнік праектнага аддзела УП «Група СТС»; у 2003—2011 гадах начальнік аддзела рэстаўрацыі і рэканструкцыі, намеснік начальніка АКМ-4, галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект»; з 2011 года галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела дызайну і архітэктурных формаў Праектнага філіяла ААТ «Белрэстаўрацыя».
Дзейнасць
Навуковы кіраўнік аб’ектаў: Замкавы комплекс «Мір» (з 1986), будынкі былой духоўнай кансісторыі ў г. Мінску (з 2004), будынкі музычнага каледжа ў г. Мінску (з 2013). Аўтар праекта рэстаўрацыі і прыстасавання Замкавага комплексу «Мір», праектаў выратавальнай станцыі на Камсамольскім возеры ў г. Мінску, мемарыяла на месцы расстрэлу вязняў гета ў Міры Гродзенскай вобласці.
Кіраўнік групы распрацоўшчыкаў тэксту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Аўтар больш за 50 публікацый па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ў перыядычных, навукова-папулярных, акадэмічных і энцыклапедычных выданнях.
Літаратура
- Бубновский Дмитрий Семёнович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Спасылкі