Дзмітрый Вячаслававіч Давідовіч

Дзмітрый Вячаслававіч Давідовіч
Дата нараджэння 6 снежня 1988(1988-12-06) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр
Тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Вячаслававіч Давідовіч (нар. 6 снежня 1988, г. Жодзіна) — беларускі акцёр.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 снежня 1988 года ў г. Жодзіна[1].

У 2012 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (курс В. Д. Анісенкі) па спецыяльнасці «арганізатар тэатральнай дзейнасці, рэжысёр»[1].

З 2012 года працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1].

19 кастрычніка стала вядома пра затрыманне найбольш вядомых акцёраў тэатра — Максіма Брагінца, Змітра Давідовіча і Арцёма Курэня[2]. Іх асудзілі да адміністрацыйнага арышту за быццам бы «дробнае хуліганства» па артыкуле 19.1 КаАП[2] і пасля звольнілі з РТБД[3].

Творчасць

Ролі ў тэатры

Ролі ў РТБД[1]

  • «Бетон» (аўтар і рэжысёр Яўген Карняг)
  • «Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Дасужаў
  • «Гэта ўсё яна» А. Іванова (рэжысёр — Моніка Дабраўлянска) — Сын, Тауэрскі крумкач
  • «Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Доктар
  • «Сірожа» Ю. Чарняўскай (рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў) — Міша (1980)
  • «Два чароўныя парасоны» Г. Х. Андэрсена (рэжысёр Святлана Навуменка) — Чорцік з табакеркі
  • «Сіндром Медэі» Ю. Чарняўскай (пастаноўка Кацярыны Аверкавай)
  • «Дзед» В. Паніна (рэжысёр Дзяніс Паршын) — Сцяпан
  • «Тры Жызэлі» А. Курэйчыка (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) — Колька
  • «Ліфт» Ю. Чарняўскай (рэжысёр Галіна Чарнабаева) — Дзімон
  • «Наш Караткевіч» В. Куставай і В. Дранько-Майсюка (пастаноўка Васіля Дранько-Майсюка)
  • «А калі заўтра няма? (А если завтра нет?)» Дз. Багаслаўскага (пастаноўка А. Гарцуева) — Антон
  • «Білет на брэсцкі цягнік» В. Каралёва (пастаноўка А. Гарцуева) — Вадзім
  • «Гендарныя выкрунтасы» А. Курэйчыка (пастаноўка А. Гарцуева) — Бібліятэкар
  • «Кругі раю» (аўтар і рэжысёр Святлана Навуменка) — Вясковец, Чырвонаармеец
  • «Пакуты ад здаровага сэнсу» С. Рубэ (рэжысёр А. Гарцуеў) — Датэрміновы Калян
  • «Партрэт» М. В. Гогаля (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) — Мікіта
  • «Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) — Міця
  • «Мабыць?» (рэжысёр Аляксандр Марчанка)
  • «Навагодняя вандроўка ў Парыж» (аўтар і рэжысёр С. Навуменка)
  • «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў) — Незнаёмы
  • «Адвечная песня» Я. Купалы (рэжысёр Сяргей Кавальчык) — Селянін, Голад/Холад
  • «Усе мышы любяць цырк» (аўтар і рэжысёр Вераніка Буслаева) — Шустрык
  • «Кантракт» Ф. Вебера (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Франсуа
  • «Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат» В. Понізава (рэжысёр Сяргей Паўлюк) — Гільдэнстерн
  • «Дамавічкі» (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) — Пятрок
  • «Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча (рэжысёр В. Анісенка) — Мсціслаў Маеўскі
  • «Вандроўнікі ў Нью-Ёрку» А. Паповай (рэжысёр А. Палухінай) — Валянцін
  • «Квакі і Квокі» Я. Лёгкіна (рэжысёр Я. Лёгкіна) — Квокі
  • «Сонечка» А. Паповай паводле рамана Ф. Дастаеўскага «Злачынства і пакаранне» (рэжысёр В. Анісенка) — Здань
  • «Вецер шуміць у таполях» Ж. Сіблейраса (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Фернан
  • «Забалоцце» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг)
  • «Калека з вострава Інішман» М. Мак-Донаха (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) — Бартлі
  • «Камень дурасці» К. Сцешыка (пастаноўка Дзмітрыя Зіміна) — Марат
  • «Карней» па матывах твораў У. Караткевіча (пастаноўка Алены Зміцер) — Мыш
  • «Махляры» М. Гогаля (пастаноўка Сяргея Фядотава) — Палкоўнік Кругель, Аляксей, карчомны слуга
  • «Паляванне на сябе» па матывах п’есы А. Вампілава (рэжысёр — Стас Жыркоў) — Дзіма
  • «Пачупкі» Я. Карняга і К. Аверкавай (рэжысёр — Яўген Карняг)
  • «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга (рэжысёр — Яўген Карняг)
  • «А мне не сорамна!..» Л. Усцінава (рэжысёр — Кацярына Аверкава) — Воўк
  • «Гісторыя двух сабак» Я. Конева (рэжысёр -Святлана Навуменка) — Анціп
  • «Таямніца чароўнага календара» М. Варфаламеева (рэжысёр — Святлана Навуменка) — Сабака Ануфрый
Незалежныя праекты
  • «Сярожа вельмі тупы» Д. Данілава (рэжысёр Д. Багаслаўскі) — Сярожа (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн»)
  • «Гэтамы» А. Горват (рэжысёр С. Жыркоў)
  • «Прафітролі» (пастаноўка М. Есьман) — Кеша (Альфа-тэатр)
  • «Крыжовыпаходдзяцей» А. Іваноў (рэжысёр Ю. Дзівакоў) — Жак, Тама, Віктор, Годфруа (Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн»)
  • «Па імені спадар» Ф. Лёле (рэжысёр Наталля Леванава) — Спадар (Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры БДАМ)
  • «Апошняя з роду Балейн» (пастаноўка В. Абрыкосавай) — Скрыпач

Крыніцы

  1. а б в г Дзмітрый ДАВІДОВІЧ - РТБД(недаступная спасылка). web.archive.org (15 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2024. Праверана 1 лістапада 2024.
  2. а б Сталі вядомыя новыя дэталі затрымання акцёраў РТБД . Наша Ніва (23 кастрычніка 2024). Праверана 1 лістапада 2024.
  3. Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра . Наша Ніва (1 лістапада 2024). Праверана 1 лістапада 2024.

Спасылкі