У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Кулеба.
Дзмітрый Іванавіч Кулеба (укр.: Дмитро Іванович Кулеба; нар. 19 красавіка1981(1981-04-19)[1], Сумы[2][1]) — украінскі дыпламат. Міністр замежных спраў Украіны (2020—2024).
З 2003 года — аташэ службы галоўнага юрысконсульта МЗС Украіны. У 2004—2005 гадах — аспірант кафедры міжнароднага права Інстытута міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. У 2005 годзе — трэці сакратар упраўлення прававога забеспячэння МЗС Украіны. У 2005—2009 гадах быў трэцім і другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене. У 2010—2012 гадах — першы сакратар, саветнік, начальнік упраўлення Сакратарыята Міністра замежных спраў Украіны. У 2013 годзе — дарадца віцэ-прэм’ера Украіны Канстанцін Грышчанкі па гуманітарных пытаннях. З 2013 года — кіраўнік Фонду культурнай дыпламатыі. У лістападзе 2013 года — лютым 2014 года прымаў актыўны ўдзел у Еўрамайдане.
Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў чэрвені 2014 года вярнуўся на працу ў МЗС Украіны па запрашэнні міністра Паўла Клімкіна. Займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла па пытаннях стратэгічных камунікацый. 9 красавіка 2016 года прызначаны пастаянным прадстаўніком Украіны пры Савеце Еўропы. З 29 жніўня]] 2019 года — намеснік прэм’ер-міністра Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі. З 4 сакавіка 2020 года — Міністр замежных спраў Украіны ва ўрадзе Дзяніса Шмыгаля. Самы малады кіраўнік МЗС Украіны ў гісторыі. 24 жніўня 2021 года Д. І. Кулебе прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. 5 верасня 2024 года зняты з пасады.