Джымі Уайт
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Уайт.
Джымі Уайт
англ.: Jimmy White | |
|
Дата нараджэння:
|
2 мая 1962(1962-05-02)[1] (62 гады)
|
Месца нараджэння:
|
|
Грамадзянства:
|
Англія
|
Вядучая рука:
|
левая
|
Прафесійная кар’ера:
|
1980—...
|
Найвышэйшы рэйтынг:
|
2 (05.05.1987—01.05.1989)
|
Цяперашні рэйтынг:
|
120 (4 красавіка 2016)
|
Прызавыя грошы:
|
> £4,700,000
|
Найвышэйшая серыя:
|
147 (Чэмпіянат свету 1992)
|
Колькасць соценных серый:
|
312
|
Перамогі на турнірах
|
Рэйтынгавыя турніры:
|
10
|
Іншыя прафесійныя турніры:
|
19
|
Чэмпіянат свету:
|
фінал (1984, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994)
|
|
Джымі Уайт (англ.: Jimmy White; 2 мая 1962, Туцінг, Англія) — англійскі прафесійны ігрок у снукер. Шасціразовы фіналіст чэмпіянату свету (1984, 1990, 1991, 1992, 1993, 1994). Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (1987–1989), з сезона 1982/1983 да сезона 1996/1997 нязменна ўваходзіў у топ-16, пасля чаго вяртася ў эліту ў сезонах 1999/2000 і з сезона 2001/2002 да сезона 2005/2006. Адзін з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (1992) і Мастэрс (1984) — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету).
Біяграфія
Пачаў прафесійную кар'еру ў 1980 годзе ва ўзросце 18 гадоў і дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету ў першым жа сезоне. У сезоне 1981/1982 дайшоў да паўфіналаў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету, а таксама дэбютаваў на Мастэрс, пасля чаго ўвайшоў у топ-16 і дайшоў да першага рэйтынгавага фіналу на Professional Players Tournament (пазней Гран-пры) 1982 года. У 1984 годзе перамог на Мастэрс і ўпершыню дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Стыву Дэвісу (16:18). У 1986 годзе здабыў свае першыя рэйтынгавыя тытулы на Класік і Гран-пры, а ў 1987 годзе дадаў да іх перамогу на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі і падняўся на найвышэйшы для сябе другі радок у рэйтынгу. У тым жа 1987 годзе ўпершыню дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 1988 годзе выйграў чацвёрты рэйтынгавы турнір — Канадскі Мастэрс. З 1990 да 1994 года пяць разоў запар даходзіў да фіналаў чэмпіянатаў свету, чатыры разы саступіўшы Стывену Хендры (12:18 у 1990 годзе, 14:18 у 1992, 5:18 у 1993 і 17:18 у 1994) і адзін раз Джону Пэрату (11:18 у 1991 годзе), але так і не перамогшы на найбуйнейшым снукерным спаборніцтве. У гэтыя гады ён здабыў яшчэ пяць рэйтынгавых тытулаў: Класік 1991 года, адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1992 года, чэмпіянат Вялікабрытаніі 1992 года, адкрыты чэмпіянат Еўропы 1992 года і Гран-пры 1992 года. Пасля гэтага ў яго кар'еры адбыўся спад і ў 1997 годзе ён вылецеў з топ-16 упершыню за 13 гадоў ва ўзросце 35 гадоў, аднак у 2000 годзе ён выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал за 6 гадоў на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, а з 2001 года яшчэ 5 гадоў пратрымаўся ў топ-16 рэйтынгу, дайшоўшы да фіналу адкрытага чэмпіянату Еўропы 2004 года і здабыўшы свой дзясяты рэйтынгавы тытул на Players Championship 2004 года ва ўзросце 41 года, стаўшы такім чынам самым узроставым пераможцам рэйтынгавых турніраў з 1989 года. У сезоне 2005/2006 падняўся на восьмае месца ў рэйтынгу, пасля чаго больш не ўваходзіў у топ-32, аднак працягвае прафесійныя выступы па сённяшні дзень і з'яўляецца самым узроставым прафесійным снукерыстам у мэйн-туры.
Фанаты называюць Уайта «Віхор» (англ.: The Whirlwind) за яго хуткі і атакуючы стыль гульні, а таксама «Народны чэмпіён» (англ.: People's Champion). Акрамя дзесяці рэйтынгавых тытулаў і перамогі на Мастэрс сярод яго дасягненняў перамога на парным чэмпіянаце свету 1984 года (разам з Алексам Хігінсам), перамогі на кубках свету ў складзе зборнай Англіі ў 1988 і 1989 гадах (разам са Стывам Дэвісам і Нілам Фулдсам), перамога на кубку Нацый 2000 года ў складзе зборнай Англіі (разам з Джонам Пэратам, Роні О’Саліванам і Стывенам Лі), перамога на чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2009 года і перамога на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў 2010 года. За сваю кар'еру аформіў больш за 300 соценных брэйкаў, у тым ліку адзін максімальны брэйк на чэмпіянаце свету 1992 года, і ўваходзіць у топ-20 самых сярыйных снукерыстаў у гісторыі. Акрамя таго, зарабіў больш за 4,7 мільёна фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-10 снукерыстаў па гэтым паказчыку.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 24 (10 перамог, 14 паразаў)
Легенда
|
Чэмпіянат свету (0:6)
|
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (1:2)
|
Іншыя (9:6)
|
Мастэрс: 2 (1 перамога, 1 параза)
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Больш за 30 | |
---|
20—30 | |
---|
10—19 | |
---|
5—9 | |
---|
2—4 | |
---|
1 | |
---|
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еру Статыстыка на 28 кастрычніка 2024.
|
|
---|
Больш за 900 | |
---|
700—800 | |
---|
500—600 | |
---|
400—500 | |
---|
300—400 | |
---|
200—300 | |
---|
150—200 | |
---|
100—150 | |
---|
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еру Статыстыка на 8 мая 2018.
- ↑ а б в Кен Доэрці, Джымі Уайт і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар’еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
|
Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру |
---|
Больш за £9,000,000 | |
---|
£8,000,000—£9,000,000 | |
---|
£7,000,000—£8,000,000 | |
---|
£5,000,000—£6,000,000 | |
---|
£4,000,000—£5,000,000 | |
---|
£3,000,000—£4,000,000 | |
---|
£2,000,000—£3,000,000 | |
---|
£1,500,000—£2,000,000 | |
---|
£1,000,000—£1,500,000 | |
---|
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еру Статыстыка на 8 мая 2018.
- ↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
|
|
---|
14 | |
---|
11 | |
---|
8 | |
---|
6 | |
---|
5 | |
---|
4 | |
---|
3 | |
---|
2 | |
---|
1 | |
---|
Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еру Статыстыка на 8 мая 2018.
- ↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
|
|
|