Даніель (Даніэль) Барэнбойм (іўр. דניאל בארנבוים, ісп. Daniel Barenboim, 15 лістапада 1942, Буэнас-Айрэс) — ізраільскі дырыжор і піяніст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Аргенціне ў яўрэйскай сям’і. Займаўся музыкай з пяці гадоў, яго першымі і адзінымі настаўнікамі былі маці і бацька — выхадцы з Расійскай імперыі Аіда Шустэр і Энрыке Барэнбойм (1913—1998), абодва піяністы. У лік вучняў Энрыке Барэнбойма ўваходзяць Даніэл Альфрэд Вакс, Лала Шыфрын, Луіс Бакалаў і шэраг іншых вядомых піяністаў. Да вучняў Аіды Барэнбойм адносяцца Вячаслаў Дынерштэйн, Эйран Кацэнеленбаген, Жорж Лепа (George Lepauw) і шэраг іншых.
Даў свой першы канцэрт у Буэнас-Айрэсе ва ўзросце сямі гадоў. У 1952 годзе сям’я пераехала ў Ізраіль. У 1954 годзе Даніэль прыехаў у Зальцбург вучыцца дырыжорскаму мастацтву ў Ігара Маркевіча. З таго часу ён канцэртаваў у розных краінах свету.
З 1975 па 1989 гады Барэнбойм узначальваў Аркестр Парыжа, змяніўшы на гэтай пасадзе Георга Шолці. З 1991 па 2006 год ён кіраваў, зноў-такі ўслед за Шолці, Чыкагскім сімфанічным аркестрам, а акрамя таго, з 1992 года стаў музычным дырэктарам Берлінскай дзяржаўнай оперы. З 2006 года — запрошаны кіраўнік аркестра міланскага тэатра «Ла Скала», з 2011 года — галоўны дырыжор і музычны кіраўнік гэтага тэатра.
Барэнбойм мае грамадзянствы Аргенціны і Ізраіля, а таксама ганаровыя грамадзянствы Дзяржавы Палесціна і Іспаніі; жыве ў Берліне.
Зноскі
|
---|
Архітэктура | |
---|
Жывапіс | |
---|
Музыка | |
---|
Скульптура | |
---|
|