- Гэты артыкул — пра дзяржаўнае ўтварэнне часоў Напалеонаўскіх войнаў. Пра горад-дзяржаву, які існаваў у перыяд паміж сусветнымі войнамі, гл. артыкул Вольны горад Данцыг.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Данцыг.
Вольны горад Данцыг (фр.: Ville libre de Dantzig, ням.: Freie Stadt Danzig, польск.: Wolne Miasto Gdańsk), або Рэспубліка Данцыг — паўаўтаномная дзяржава, заснаваная Напалеонам 21 ліпеня 1807 года падчас Напалеонаўскіх войнаў пасля яго ўзяцця 27 мая маршалам Лефеўрам у тым жа годзе.
Тэрыторыя горада-дзяржавы складалася з горада Данцыг з яго сельскімі ўладаннямі ў вусці Віслы, разам з Хельскай касой. Паўднёвай паловай Віслінскай касы была аддзелена ад Каралеўства Прусія.
29 лістапада 1813 года рускія войскі аблажылі горад, які французы пакінулі 2 студзеня 1814 года. Паводле рашэнняў Венскага кангрэса, Данцыг быў вернуты Прусіі, пасля чаго стаў сталіцай раёна і правінцыі Заходняя Прусія, традыцыйная аўтаномія пры гэтым была захавана.