Венскі кангрэс, агульнаеўрапейская канферэнцыя ў 1814—1815 гадах, падчас якой былі вызначаныя межы дзяржаў Еўропы пасля напалеонаўскіх войнаў. У кангрэсе, які праходзіў у Вене пад старшынствам Метэрніха, удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх еўрапейскіх дзяржаў.
Перадгісторыя
30 сакавіка1814 саюзнікі ўвайшлі ў Парыж. Праз некалькі дзён Напалеон адрокся ад прастолу і адправіўся на востраў Эльбу ў якасці «імператара» гэтага вострава. На французскі пасад вярнулася зрынутая рэвалюцыяй дынастыя Бурбонаў у асобе Людовіка XVIII, брата пакаранага смерцю караля Людовіка XVI. Перыяд амаль бесперапынных кровапралітных войнаў скончыўся.
Кангрэс вызначыў новую расстаноўку сіл у Еўропе, якая склалася да канца напалеонаўскіх войнаў, на доўгі час пазначыўшы вядучую ролю краін-пераможцаў — Расіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі ў міжнародных адносінах. У выніку кангрэса склалася Венская сістэма міжнародных адносін.
Літаратура
Мартенс Ф. Ф., Собрание трактатов и конвенций, заключённых Россией с иностранными державами, т. 3, СПБ, 1876, с. 207—533;
Талейран, Мемуары, М., 1959;
Angeberg [Chodzko], Le congrés de Vienne et les traités de 1815…, v. 1—4, P., 1864;
Маркс К. и Энгельс Ф., Соч., 2 изд., т. 2, с. 568, 570; т. 5, с. 309—11; т. 6, с. 520—21; т. 9, с. 4, 384, т. 12, с. 682; т. 13, с. 277—78; т. 21, с. 211—12, 421—22;
Webster C. K. (ed.), British diplomacy 1813—1815, L., 1921;