Даг Халвар Нюландэр (нарв.: Dag Halvor Nylander) (1970) — нарвежскі дыпламат.
Біяграфія
Скончыў Універсітэт Осла.
З 2012 па 2016 гады працаваў спецыяльным пасланнікам Нарвегіі па мірнаму працэсу ў Калумбіі, дзе адыграў ключавую ролю ў перамовах паміж урадам Калумбіі і леварадыкальнай паўстанцкай арганізацыяй «Рэвалюцыйныя ўзброенныя сілы Калумбіі» (ФАРК), якія завяршыліся падпісаннем мірнага пагаднення.
З 27 лютага 2017 года асабісты прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН па памежнаму канфлікту паміж Гаянай і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла[2].
У 2021 годзе выступаў у якасці пасрэдніка на перамовах у Мехіка паміж урадам Венесуэлы і апазіцыяй.
Зноскі