Дабаўленне да другой кнігі міжнароднай мовы (эсп. Aldono al la Dua Libro de l' Lingvo Internacia) — брашура, выдадзеная Л. М. Заменгофам у 1889 годзе, замест абяцаных шасці сшыткаў Другой кнігі. У ёй Заменгоф паведамляў аб рашэнні Амерыканскага філасофскага таварыства, прапанаваўшага арганізаваць міжнародны кангрэс. Ён спадзяваўся, што «лёс міжнароднай мовы пераходзіць у рукі кангрэса», што, аднак не адбылося. Але будучы асцярожным, Заменгоф звяраў увагу чытачоў, звяртаў увагу чытачоў на тое, што «мы павінны працаваць рупліва на тым шляху, які адзін раз абралі».