Пражскі маніфест, эсперанта ( па эсп. - Manifesto de Prago гэта дэкларацыя руха за міжнародную мову эсперанта, прадстаўленая падчас LXXXI Сусветнага Кангрэса эсперанцістаў у 1996 годзе у Празе.
Уводзіны
У пачатку Пражскага маніфестападпісаўшыя яго:
- звяртаюцца да ўсіх урадаў, міжнародных арганізацый, усіх людзей добрай волі;
- абвяшчаюць аб сааёй рашымасці і далей дзейнічаць у адпаведнасці з выкладенымі ніжэй мэтамі;
- прапануюць кожнай араганізацыі і кожнаму чалавеку далучыцца да сваёй дзейнасці.
Далей яны ўказваюць на не страчаную больш за стагоддзе існавання мовы актуальнасць і значэнне эсперанта для сучаснага грамадства
Склад маніфеста
Маніфест утрымлівае семь прынцыпаў руха эсперантыстаў, якія лічацца «асновапалагаючымі для справядлівага і эфектыўнага наладжвання міжнародных моўных зносін». Яны спрыяюць вырашэнню сучасных моўных праблем, звяртаючы асблівую ўвагу на моўную дэмакратыю і захаванне моўнай разнастайнасці.
Пражскі маніфест 1996 года
Моўная праблема
|
Вырашэнне яе пры дапамозе эсперанта
|
1. Дэмакратычнасць
|
Сістэма зносін, якая даепастаянныя прывілегіі адным, але патрабуе ад іншых гады намаганняў для набыцця меньшых магчымасцяў, недэмакратычна ў сваёй аснове.
|
Эсперанта значна пераўзыходзіць усіх сваіх канкурэнтаў у сферы раўнапраўных міжнародных моўных зносін.
|
2. Наднацыянальная адукацыя
|
Кожная нацыянальная мова прывязаная да пэўнай культуры і народу (народам).
|
Вывучэнне эсперанта дае веды аб свеце без межаў, у якім кожная краіна ўяўляецца родным домам.
|
3. Педагагічная эфектыўнасць
|
Толькі невялікі працэнт з вывучаючых замежную мову авалодвае ёй.
|
Поўнае авалодванне эсперанта магчыма нават пры самастойным вывучэнні.
|
4. Шматмоўе
|
|
Грамадства эсперантыстаў з'яўляецца адным з нешматлікіх сусветных грамадставў, усе члены якога без выключэння двухмоўны ці шматмоўны.
|
5. Моўныя правы
|
Нераўнапраўнае распаўсюджванне ўлады паміж мовамі - крыніца пастаяннага моўнага ціску і непасрэлнагамоўнага прыгнёту для большасці насельніцтва планеты.
|
У асяроддзі эсперантыстаў, дзякуючы ўзаемнаму імкненню да кампрамісу, ствараецца прэцэдэнт для развіцця і вывучэння альтэрнатыўных спосабаў пераадолення моўнай няроўнасці і вырашэння моўных канфліктаў.
|
6. Разнамоўе
|
Урады розных краін схільны разглядаць разнамоўе як перашкоду зносінам і развіццю.
|
Для грамадства эсперантыстаў разнамоўе з'яўляецаа пастаяннай і неад'емнай крыніцай багацця.
|
7. Асвабаджэнне чалавека
|
Кожная з моў вызваляе і знявольвае ваіх носьбітаў, даючы ім магчымасць мець зносіны паміж сабой і шкодзячы зносінам з іншамоўнымі.
|
Эсперанта з'яўляецца праектам, які дазваляе кожнаму прыняць асабісты ўдзел у чалавечым грамадстве, заховаючы моцныя сувязі са сваімі культурнымі і моўнымі каранямі, але не абмяжоўваючыся імі.
|
Гл. таксама
Спасылкі