Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі |
---|
|
Гіпускааская аперацыя — аперацыя грамадзянскай вайны ў Іспаніі, у выніку якой армія іспанскіх нацыяналістаў захапіла паўночную правінцыю Гіпускаа.
Перадумовы
У канцы ліпеня войскі Эміліа Мола сталі адчуваць недахоп ваеннага рыштунку (мелася толькі 26 000 патронаў). Тады Франсіска Франка арганізаваў ім пастаўку італьянскага і нямецкага ўзбраення і патронаў. 13 жніўня Мола сустрэўся з Франка ў Севільі. Генералы прынялі рашэнне аб захопе Сан-Себасцьяна і Іруна з мэтай адрэзаць Краіну Баскаў ад Францыі.
Ход аперацыі
Першапачаткова план аперацыі Гіпускаа быў распрацаваны з мэтай захопу Іруна і, такім чынам, адрэзаць войскі рэспубліканцаў на поўначы ад Францыі, а таксама злучыцца з гарнізонам нацыяналістаў у Сан-Себасцьяне, што дазволіла б ім цалкам падпарадкаваць горад. Аперацыя пачалася 20 ліпеня.
Першапачаткова нацыяналістам не атрымалася ўзяць Ірун, але яны аднавілі наступленне, адрэзаўшы паўночныя правінцыі Гіпускаа, Біская, Сантандэр і Астурыю ад Францыі, якая пастаўляла ім узбраенне. У канчатковым выніку Ірун быў захоплены.
Вынікі
У ходзе аперацыі нацыяналісты захапілі тэрыторыю, працягласцю 2500 квадратных кіламетраў.
Крыніцы
Літаратура