Паходжанне мянушкі не зусім зразумелае. Горм не быў ні старым, ні прастадушным, раннія крыніцы сведчаць пра яго адкрытасць і прагматызм, калі справа тычылася адносін з хрысціянскімі суседзямі на поўдні. У часы Горма большасць датчан ушаноўвала старажытнагерманскіх багоў, але ўжо падчас кіравання яго сына Харальда I Сінязубага Данія афіцыйна прыняла хрысціянства.
Сцвярджаецца, што рэшткі Горма былі знойдзены на месцы першай хрысціянскай царквы ў Елінгу, пабудаванай пры Харальдзе. Лічыцца, што яны былі перанесены з узгорка, дзе ён быў першапачаткова пахаваны, а сам узгорак быў пераўтвораны ў памятнае месца.
Ад Горма вядзецца радавод усіх дацкіх манархаў, да кіруючай у наш час каралевы Маргрэтэ II, што робіць Данію найстарэйшай бесперапыннай манархіяй у Еўропе (у свеце яна саступае толькі Японіі).
Горм Стары быў жанаты з Цірай (або Цюрай), якая атрымала мянушку «Выратавальніца Даніі»[2]. Яе імем быў названы астэроід(115) Ціра, адкрыты ў 1871 годзе.
Гвин Джонс. Викинги. Потомки Одина и Тора = A history of the vikings / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — Центрполиграф. — М., 2007. — С. 104—110. — 445 с. — (Загадки древних цивилизаций). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-9524-3095-2.