Фрэдэрык быў апошнім дацкім каралём з дынастыі Ольдэнбург і апошнім абсалютным манархам Даніі. Падчас свайго кіравання падпісаў канстытуцыю, якая заснавала парламент і абвясціла краіну канстытуцыйнай манархіяй.
Быў адным з самых папулярных дацкіх каралёў, бо адмовіўся ад абсалютызму, быў блізкім да народа і шчырым, простым і адначасова велічным манархам; падчас сваіх падарожжаў па Даніі меў зносіны з простымі людзьмі.