Пасля адрачэння Эрыка III ад прастола ў 1146 годзе Свен быў абраны каралём Зеландыі і наступныя некалькі гадоў змагаўся з Кнудам V, які ў той час кіраваў у Ютландыі. Разам з іншым братам Вальдэмарам I у 1151 годзе вымусіў Кнуда V бегчы з Даніі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, дзе ён папрасіў дапамогі ў імператара. Умяшанне Фрыдрыха I дазволіла Кнуду стаць суправіцелем, Свен стаў «старэйшым каралём».
Жорсткія манеры і прагерманская арыентацыя Свена прывялі да незадаволенасці народа, і ў 1154 годзе ён быў зрынуты Кнудам V пры падтрымцы Вальдэмара I, які перайшоў на бок Кнуда. Пасля некалькіх гадоў выгнання ў 1157 годзе вярнуўся на радзіму і дамогся прымірэння з братамі. Данія былі падзелена на тры часткі, і Свен стаў кіраўніком Сконэ.
Падчас святкавання прымірэння ў Роскіле 9 жніўня 1157 года спрабаваў забіць двух іншых суправіцеляў (т.з. «Крывавы баль у Роскіле»). Кнуд V быў забіты, а Вальдэмар I бег у Ютландыю. 23 кастрычніка ён перамог Свена ў бітве і забіў яго пры спробе ўцячы на пустцы Гратэ, каля Вібарга (адсюль і яго мянушка).