У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Прохараў.
Георгій Міхайлавіч Про́хараў[1] (руск.: Георгий Михайлович Прохоров; 29 красавіка 1934 — 12 красавіка 1997) — вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу, доктар хімічных навук (1991).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Ківерычы[1] (Рамешкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія). У 1959 годзе скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава. З 1975 года працаваў у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН БССР, дзе ў 1988—1994 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па хімічнай тэхналогіі гаручых выкапняў. Займаўся даследаваннем хімічнага складу і выкарыстання тарфянога воску. Займаўся распрацоўкай новых спосабаў атрымання бітумаў з торфу і бурага вугалю, атрымання канцэнтратаў з нафтавых меркаптанаў.
Сярод апублікаваных прац:
- Эмульгирующие составы, содержащие торфяной воск (разам з Г. І. Крот і Н. І. Лыч) // Новые процессы и продукты переработки торфа. — Мн., 1982;
- Эфирные битумы торфа (разам з В. С. Голубевай і А. В. Гусінцавай) // Химия твёрдого топлива. — 1988, № 1;
- Выделение и химическая модификация гетероорганических соединений нефтей и каустобиолитов: автореферат дис. … доктора химических наук: 05.17.07 / Моск. химико-технол. ин-т им. Д. И. Менделеева. — М., 1990.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі