Георгій Міхайлавіч Віцын (руск.: Георгий Михайлович Вицин; 23.4.1917, Зеленагорск — 22.10.2001) — савецкі і расійскі камедыйны акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1990).
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў тэатральным вучылішчы пры 2-м Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры (2-і МХАТ). У 1937—1969 гадах у тэатры імя М. М. Ярмолавай. З 1945 года здымаўся ў кіно.
Творчасць
Камедыйны, вострахарактарны акцёр. Здымаўся ў фільмах: «Старая, старая казка», «Цень», «Кампазітар Глінка», «Дванаццатая ноч», «Жаніцьба Бальзамінава», «Джэнтльмены ўдачы», «Сіняя птушка», «Рукі ўгору!», стварыў ролю-маску Баязліўца ў камедыях Л. Гайдая «Зусім сур'ёзна» (навела «Пёс Барбос і незвычайны крос»), «Самагоншчыкі», «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка», «Каўказская нявольніца». Агучваў музычныя казкі, у тым ліку «Здарэнне ў краіне Мульці-Пульці».
Фільмаграфія
Крыніцы
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|