У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Чычэрын.
Георгій Васільевіч Чычэрын (12 (24) верасня 1872, в. Караул, Тамбоўская губерня, Расійская імперыя — 7 ліпеня 1936, Масква, РСФСР) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Пляменнік Б. М. Чычэрына (1828—1904) — рускага правазнаўцы, анаго з заснавальнікаў расійскай школы канстытуцыйнага права. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1896). 3 1897 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі. 3 1904 года удзельнічаў у сацыял-дэмакратычным руху. У 1904—1917 гадах у эміграцыі (Германія, Франція, Англія). У часы эміграцыі сакратар Цэнтральнага бюро замежных груп рускіх палітэмігрантаў. 3 1905 года член РСДРП, з 1906 года прыхільнік меншавізму. У першую сусветную вайну інтэрнацыяналіст.
У студзені 1918 годзе вярнуўся ў Расію. У 1918—1930 гадах — Наркам замежных спраў СССР (да 1922 года — РСФСР). У складзе савецкай дэлегацыі падпісаў Брэсцкі мір 1918.
Узначальваў савецкія дэлегацыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922 года, Лазанскай канферэнцыі 1922—1923. Падпісаў Рапальскі дагавор 1922 года з Германіяй і інш. Член ЦК УКП(б) у 1925—1930 гадах.
Аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху, міжнародных адносін.
Памяць
У Мінску яго імем названа вуліца (1922), на доме № 1 мемарыяльная дошка (1977).
Зноскі
Літаратура
Георгій Васільевіч Чычэрын — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|