Георгій Вадзімавіч Вілінбахаў (руск.: Гео́ргий Вади́мович Вилинба́хов; нар. 13 красавіка 1949) — дзяржаўны геральдмайстар Расіі.
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук. З 1969 года працуе ў Дзяржаўным Эрмітажы. У жніўні 1992 года прызначаны намеснікам дырэктара Эрмітажа па навуцы. З лютага 1992 — начальнік Дзяржаўнай геральдычнай службы Расійскай Федэрацыі, 1992—1994 — Начальнік упраўлення геральдыкі Расархіву, у 1994—1999 — кіраўнік Дзяржаўнай геральдыі пры Прэзідэнце Расіі. З 29 чэрвеня 1999 Старшыня Геральдычнага Савета пры Прэзідэнце Расіі — дзяржаўны геральдмайстар. Удзельнічаў у распрацоўцы законапраекта аб дзяржаўных знаках. Арганізоўваў працу па вядзенні Дзяржаўнага геральдычнага рэгістра Расіі і стварэнню геральдычных служб у шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.
Мае больш 150 публікацый па гісторыі рускай культуры, ваеннай гісторыі і геральдыцы.
Узнагароды і званні
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 18 жніўня 2024.