У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мур.
Генры Мур |
---|
англ.: Henry Moore |
Генры Мур, фатаграфія Лотара Волеха |
Імя пры нараджэнні |
Henry Spencer Moore |
Дата нараджэння |
30 ліпеня 1898(1898-07-30)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
31 жніўня 1986(1986-08-31)[1][5][…] (88 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Жонка |
Irina Radetsky[d] |
Род дзейнасці |
скульптар, акварэліст, ілюстратар, мастак-гравёр, bandmaster, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч мастацтваў |
Жанр |
абстракцыянізм[9][10], Organic abstraction[d], фігуратывізм[d][9][10] і паблік-арт[d][11] |
Вучоба |
Мастацкі каледж у Лідсе, Каралеўскі мастацкі каледж у Лондане |
Мастацкі кірунак |
сучаснае мастацтва[d], сюррэалізм[9], прымітывізм[9] і каталонскі мадэрн[d][12] |
Уплыў на |
Krishna Reddy[d] |
Член у |
|
Узнагароды |
|
Сайт |
henry-moore.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Спенсер Мур (англ.: Henry Spencer Moore, 30 ліпеня 1898, Кастлфорд, Заходні Ёркшыр — 31 жніўня 1986, Хартфордшыр) — брытанскі мастак і скульптар.
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў мастацкім коледжы ў Лідсе (1919—21), скончыў Каралеўскі коледж мастацтва ў Лондане (1925), у якім выкладаў да 1933. Пазней выкладаў у мастацкіх школах Чэлсі і Слейда. Член-заснавальнік мастацкай групоўкі «Першае падраздзяленне» (1933).
Творчасць
Зазнаў уплыў старажытнай мексіканскай пластыкі. З пач. 1920-х г. распрацоўваў нешматлікія сталыя кампазіцыі («Маці і дзіця», «Сямейная група», «Фігура ляжыць» і інш.), у якіх ствараў і жыццёва канкрэтныя, і абстрактныя, дэфармаваныя, фантастычна-мудрагелістыя вобразы. Творы вызначаюцца пластычнай абагульненасцю і манументальнасцю форм, напружанасцю ўнутранай структуры кампазіцыі, рытмічнай выразнасцю сілуэта. Майстар манументальна-дэкаратыўнай скульптуры: скульптурныя групы «Тры фігуры стаяць» у Батэрсі-парку ў Лондане (1947—48), «Кароль і каралева» на плато каля Дамфрыса (1952—53), «Фігура ляжыць» каля будынка ЮНЕСКА у Парыжы (1957—58), «Дзве вялікія формы» ў садзе Бундэсканцылярыі ў Боне (1979) і інш. Аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных ваенным будням Лондана (1-я пал. 1940-х).
Прызнанне
Пасля Другой сусветнай вайны працы Мура набылі сусветнае прызнанне, яны прадстаўлены ў найбуйнейшых музеях розных краін. Ён узнагароджаны Ордэнам За заслугі, Ордэнам кавалераў Славы. Прах мастака спачывае ў лонданскім Саборы Святога Паўла.
Зноскі
Літаратура
- Пракоп'ева С. І. Мур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Grigson G. Henry Moore. London, 1944.
- Hall D. Henry Moore. The life and work of a great sculptor. New York, 1960.
- Read H. Henry Moore. A study of his life and work. New York; Washington, 1966.
- Berthoud R. The life of Henry Moore. London; Boston, 1987.
- О своем творчестве рассказывает скульптор Генри Мур // Англия. 1975. № 2. С. 82—93.
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|