Генадзь Эдуардавіч Бурбуліс (руск.: Генна́дий Эдуа́рдович Бу́рбулис; нар. 4 жніўня 1945, Першаўральск, Свярдлоўская вобласць, РСФСР — 19 чэрвеня 2022) — савецкі і расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Барыса Ельцына ў пачатку яго прэзідэнцтва.
Біяграфія
8 снежня 1991 года разам з прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным ад імя Расіі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР.
У 1991—1992 гадах займаў пасады Дзяржаўнага сакратара і першага намесніка старшыні Урада Расіі. Дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі I і II скліканняў (1993—1999). Віцэ-губернатар Наўгародскай вобласці (2000—2001), член Савета Федэрацыі ад рэгіёна (2001—2007).
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|