Генадзь Мікалаевіч Айгі (чувашск.: Геннадий Айхи; прозвішча пры нараджэнні Лісін, пазней змяніў прозвішча на радавое прозвішча Айгі; 21 жніўня1934, Шаймурзіна, Батырэўскі раён, Чувашская АССР — 21 лютага2006, Масква) — чувашскі паэт і перакладчык, па нацыянальнасці чуваш. Старэйшы брат чувашскай пісьменніцы Евы Лісінай, бацька кампазітара, скрыпача і музычнага дзеяча Аляксея Айгі, а таксама актрысы і віджэя Веранікі Айгі.
Адзін з лідараў савецкага авангарднага мастацтва 1960-1970-х гадоў. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю чувашскай паэзіі і чувашскай культуры ў свеце. Лаўрэат прэміі Андрэя Белага (1987), Пастэрнакаўскай прэміі (2000, першы лаўрэат), прэміі Французскай Акадэміі (1972), прэміі імя Петраркі (1993) і інш Камандор Ордэна літаратуры і мастацтва (1998).
Пераклады на беларускую мову
ARCHE-пачатак № 10, 2009, «Паклон — спеву. 100 варыяцый на тэмы народных спеваў Паволжа». — С.34—55, пер. Дз. Дзмітрыеў, А. Арашонак.