Генадзь Васілевіч Сяркуццеў (17 сакавіка 1937 — 24 лютага 2016) — вучоны ў галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (1994), прафесар (2000). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Орша (Віцебская вобласць Беларусі) ў сям’і чыгуначніка. Вучыўся ў Аршанскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту, займаўся спортам, працаваў на станцыі Орша-Цэнтральная[4]. Праходзіў службу ў Савецкай Арміі ў Ленінградскай ваеннай акрузе, актыўна займаўся спортам, быў вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі часткі, выхавацелем у летнім піянерскім лагеры[4]. Паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту на спецыяльнасць «інжынер-электрык па аўтаматыцы і тэлемеханіцы»[4]. Інстытут скончыў у 1964 годзе. Працаваў ва ўпраўленні Прыволжскай чыгункі ў Саратаве. Затым Г. В. Сяркуццеў перавёўся ў Валгаград, дзе быў майстрам вытворчага навучання і выкладчыкам электратэхнікі і спецыяльных прадметаў[4] у ГПТВ № 18. Скончыў аспірантуру ў Навукова-даследчым інстытуце агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю і заняў пасаду намесніка дырэктара ГПТВ № 32 у Валгаградзе. Быў накіраваны ў камандзіроўку на Кубу ў якасці дарадцы рэктара Гаванскага педагагічнага інстытута прафесійнай адукацыі. Пасля вяртання з камандзіроўкі Г. В. Сяркуццеў працаваў старшым выкладчыкам[4] у Віцебскім педагагічным інстытуце. Знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Алжыры. Пасля вяртання з Алжыра Г. Сяркуццеў працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дзе з 1979 года займаў пасаду загадчыка аддзела дыдактычных праблем.
У 1985 годзе Г. В. Сяркуццеў у Мінску, дырэктар СПТВ № 103 чыгуначнага транспарту (сучасны Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча), у якім працаваў да 2006 года.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па праблемах методыкі і тэхналогіі прафесійнага навучання, тэарэтычнаму абгрунтаванню сістэмы блочнай пабудовы вучэбнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэса, вучнёўскаму самакіраванню, па гісторыі педагогікі.
Сярод апублікаванага:
- Деятельность мастера производственного обучения по педагогическому руководству ученическим самоуправлением в учебной группе: Метод. рекомендации — Мн., 1988. — 31 с. ; 20 см. — 500 экз.;
- Формы и методы организации теоретического обучения: (методическое пособие) — Мн.: ИПК образования, 1993. — 92, [3] с., [4] л. табл. : схемы ; 20 см. — 1000 экз.;
- Научно-педагогические основы подготовки рабочих кадров: комплексное экспериментально-дидактическое исследование вопросов подготовки рабочих высшей квалификации в учебных заведениях нового типа — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 1998. — 274, [1] с. : ил., табл. ; 20 см. — 500 экз. — ISBN 985-6029-27-9;
- Преподавание технического черчения по методу «погружения» в содержание учебного предмета: учебно-методическое пособие для преподавателей черчения и учащихся учреждений, обеспечивающих получение профессионально-технического и среднего специального образования / Г. В. Серкутьев, Л. И. Петрашевская. — Мн.: Технопринт, 2005. — 380 с. ; 27 см. — 1000 экз. — ISBN 985-464-667-X;
- Интенсивный курс изучения английского языка по методу «Погружения»: учебно-методическое пособие для учащихся и преподавателей учреждений, обеспечивающих получение профессионально-технического образования / Г. В. Серкутьев, Г. И. Саянова. — Минск : Белпринт, 2007. — 286 с.: ил., табл. ; 28 см. — 217 экз. — ISBN 978-985-459-090-5.
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі