Гаўрыла Гарнастай (польск.: Gawryło (Gabriel) Hornostaj, каля 1515? — каля 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Намеснік камянецкі, ваявода і староста менскі, ваявода берасцейскі.
Біяграфія
З роду Гарнастаяў, сын Івана Гарнастая.
Валодаў Капыламі, Шчытнікамі, Балатковам у Берасцейскім, Поцешу ў Вількамірскім павеце, часткай Астрошыц, Талачына, Басеі.
Са сваіх маёнткаў, пад час Лівонскай вайны ў 1567 г., ставіў у войска 49 коней.
Сям’я
Гаўрыла пабраўся шлюбам з Барбарай Ласкай. Заручаны яны былі ўжо ў 1558 г. Яна была дачкой сярадзкага ваяводы Гераніма Ласкага, які на момант шлюбу ўжо памёр. Вяселле верагодна адбылося ў 1559 г. Прычына шлюбу палягала празаічна ў грошах. У адзін дзень 10 чэрвеня 1559 г. былі складзены тры дакументы: вяноўны запіс, пазыка ў жонкі і дараванне гэтай пазыкі Гаўрылу. Пасаг склаў 20 000 злотых ці 8 000 коп літоўскіх грошаў, якія былі запісаны ў гэтай суме, без прывенку на 1/3 маёнткаў. Маёмасць прызначалася ў пажыццёвае карыстанне. 8 000 Гаўрыла пазычыў пад заставу двух частак усіх маёнткаў. Іх Барбара падаравала мужу[7].
З Барбарай меў сына Гераніма (?—1600).
Барбара склала свой тастамент у 1590 г. У ім згадваўся судовы працэс з Б. Саламярэцкай. За добрае да сябе стаўленне Барбара падаравала 8 000 коп літоўскіх грошаў нявестцы, двор Балотнікава і прызначыла ёй апекуноў[7].
Радавод
Зноскі
- ↑ Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 38. — ISSN 1232-7468
- ↑ а б Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 23. — ISSN 1232-7468
- ↑ Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 39. — ISSN 1232-7468
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 66, 200. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 40. — ISSN 1232-7468
- ↑ Сліж Н. Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2013. — вып. 39. — С. 38–39. — ISSN 1232-7468
- ↑ а б Наталля Сліж (Гродна). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
Літаратура
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Niesiecki K. Herbarz Polski / wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk? 1839—1845.
- Markiewicz A. Gabriel Hornostaj // Polski Słownik Biograficzny, 1960—1961, t. IX. S. 626—627;
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Гаўрыла Іванавіч Гарнастай — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|