Галіна Аляксандраўна Польскіх (руск.: Гали́на Алекса́ндровна По́льских; нар. 27 лістапада 1939, Масква, СССР) — савецкая і расійская актрыса тэатра, кіно і дубляжу; народная артыстка РСФСР (1979), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1978).
Біяграфія
Нарадзілася 27 лістапада 1939 гады ў Маскве. Бацька — Аляксандр Іванавіч Польскіх (1913—1942), загінуў на фронце падчас Вялікай Айчыннай вайны 18 снежня 1942 года пад вёскай Цапкова Варонежскай вобласці. Маці — Зоя Герасімаўна Польскіх, памерла ад туберкулёзу лёгкіх у 1947 годзе. Дзяўчынка пазбавілася маці ў васьмігадовым узросце, але не патрапіла ў дзіцячы дом, бо суседзі знайшлі ў Беларусі яе родную бабулю Ефрасінню Андрыянаўну, і тая пераехала з вёскі ў Маскву дзеля ўнучкі. Галя жыла з бабуляй, якая працавала прыбіральшчыцай у агародніннай краме на Срэценцы, у паўпадвальнай дзевяціметровым пакойчыку.
У 1964 годзе скончыла УДІК (майстэрня С. А. Герасімава і Т. Ф. Макаравай) і была прынята ў трупу Тэатра-студыі кінаакцёра.
Фільмаграфія
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 ліпеня 2016.
- ↑ Galina Polskich // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.