У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мініч.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Русанава.
Галіна Іванаўна Русанава (у шлюбе — Мініч; 13 жніўня 1956, Дзяржынск, Мінская вобласць, БССР) — беларуская мастачка-дэкаратар.
Біяграфія
У 1976 годзе закончыла Бабруйскае мастацкае прафэсійна-тэхнічнае вучылішча № 15. З 1976 года працавала ў Мінску мастаком-афарміцелем у сістэме прамгандлю, з 1978 года працуе ў Дзяржынску — мастак Дзяржынскага райпо, вузла сувязі, ПТУ № 212, з 1999 года мастак Дзяржынскага гарадскога Дома культуры, з 2001 года мастак-афарміцель Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Піша пейзажы Дзяржыншчыны (поры году) і іншае. Прымае ўдзел у мастацкіх выстаўках. З 1994 года піша іконы.
Для Фаніпальскай праваслаўнай царквы напісала абраз «Дабравешчанне», для Дзяржынскай Свята-Пакроўскай царквы абраз «Святая мучаніца Галіна».
У Дзяржынску пабралася шлюбам з мастаком Васілём Мінічам. Іх дачка Марыя — мастацтвазнавец.
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.