Віталь Сцяпанавіч Бялянкін
Дата нараджэння
30 красавіка 1937 (1937-04-30 ) [ 1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Прэміі
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бялянкін .
Віталь Сцяпанавіч Бяля́нкін (нар. 30 красавіка 1937 , г. Джума , Даргамскі раён , Самаркандская вобласць ) — беларускі архітэктар . Заслужаны архітэктар Беларусі (1991 ). Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры , акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры . Член Саюза архітэктараў і Саюза дызайнераў Беларусі .
Біяграфія
Скончыў у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут . 3 1963 года працаваў у інстытуце «Новасібпраект » (Новасібірск ), з 1966 года ў інстытуце «Мінскпраект » (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў ), з 1968 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце . Адначасова з 1989 кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Бялянкіна» пры Саюзе архітэктараў Беларусі .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску .
Творчасць
Палац піянераў і школьнікаў у Мінску
Асноўныя работы ў Новасібірску (у аўтарскім калектыве): будынак Новасібпраекта , Затулінскі мікрараён [ru] , рэканструкцыю кінатэатра «Металіст» .
Асноўныя работы ў Мінску (у аўтарскім калектыве): навучальна-лабараторны корпус са спартзалай, 13- і 15-павярховыя інтэрнаты Беларускага тэхналагічнага інстытута (1975 , у сааўтарстве), праект забудовы Цэнтральнай плошчы па вул. Горкага (1976 ), Палац піянераў і школьнікаў (1986 ) і школа-інтэрнат для дзяцей са слабым слыхам у Севастопальскім парку (1988 ; абодвух кіраўнік аўтарскага калектыву), 2-я чарга будаўніцтва Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі (1991 , у сааўтарстве), 9—10-павярховы жылы дом з крамай «Дом абутку» (1978) у Бабруйску ; Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім раёне (1984 , у сааўт.; Дзяржаўная прэмія БССР 1986 ), прыбудова да будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (2005 ), гіпермаркет «Гіпа» па пр. Ракасоўскага (2005).
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР (1986) за стварэнне мемарыяльнага комплексу «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1974, у аўтарскім калектыве) за праект чыгуначнага вакзала ў Мінску.
Зноскі
↑ а б Бяля́нкін Віталь Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец — С. 406.
Літаратура
Спасылкі