Пачаў кар’еру ў Магілёве, у 1998 годзе разам з «Дняпром-Трансмашам» стаў чэмпіёнам краіны. У 2001—2009 гадах гуляў у Расіі, Украіне і Казахстане, пераважна ў ніжэйшых лігах. У 2010 вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў склад «Белшыны». У студзені 2011 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Па заканчэнні сезона 2012 пакінуў жодзінскі клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.
У жніўні 2016 года ў якасці аматара далучыўся да магілёўскага «Тарпеда» ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі[3], згуляў у двух матчах чэмпіянату.
У жніўні 2020 года па крымінальнай справе аб дагаварных матчах як адзін з арганізатараў быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі[4], а ў снежні 2021 года за паўторную спробу арганізацыі дагаварных матчаў быў зноў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[5].